Пацiшэла, але супакоiцца...
Пацішэла, але супакоіцца
Снег не можа і льецца касы.
Мне пяшчота дзівосная мроіцца,
Як на снегу гляджу валасы.
Мне пяшчота таемная мроіцца
Ад чароўнай зімовай красы.
Снег не можа ніяк супакоіцца,
Свае белыя гне каласы.
Беларусь мая родная, мілая,
Ў цэлым свеце няма прыгажэй!
Закаханы ў цябе ўсімі сіламі!
Ласкай матчынай сэрца сагрэй!
Цябе песцяць мяцеліцы белыя,
Па табе плача клін журавоў,
І духмяныя яблыкі спелыя
Табе дораць разлогі садоў!
Аб табе твае людзі клапоцяцца,
Як руплівыя пчолкі гудуць.
Няхай з неба мяцеліцы коцяцца,
Няхай шчасце табе прынясуць!
Каб была і на хлеб ты багатая,
І вясёлкі каб ззяла крыло,
І заўсёды над роднаю хатаю
Толькі мірнае неба плыло!
18. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118021806105