Коцiць хвалi блакiтныя вечар...

***
Коціць хвалі блакітныя вечар,
І становіцца сіня ў акне,
І на вуліцы сцішыўся вецер,
Ды ніяк не вяселіцца мне.

Ці сняжынкі за вокнамі шэпчуць,
Ці то шэпча няўцямнае штось
Пра нядаўнюю нашу сустрэчу
Маё сэрца? Навылет, наскрозь

Прабівае яго гэты вечар,
Што так цемрай кранаецца шкла.
Мне шкада, што і гэта сустрэча
Вельмі, вельмі кароткай была.

17. 02. 2018 г.


Рецензии