Ты за вершы мяне не хвалi...
Ты за вершы мяне не хвалі,
Калі мама не скажа: “Сыночак,
Гэты вершык аб нашай зямлі
Раскажы ты яшчэ мне разочак…”
Ты за вершы мяне не хвалі,
Калі снег так сваволіць над полем,
І бяздонных нябёс матылі
Ўсё трапечуць над ціхім раздоллем...
Ты за вершы мяне не хвалі.
Мама слоўца мне больш не падкажа
Ні пра колер вясновай раллі,
Ні пра водар лазовае пражы,
Калі ў поплаве лозы цвілі…
Ты за вершы мяне не хвалі –
Без матулі на роднай зямлі...
17. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118021707789