Нiколi я не адракуся...
Ніколі я не адракуся
Ад мовы матчынай сваёй.
Упасці на яе імкнуся,
Каб затуліць яе сабой.
Як на палеткі снег, упасці,
Каб грэць яе сваім цяплом.
Абараніць яе ад страсці
Да самагубства. Родны дом
Тады Радзімай будзе звацца,
Тады ў ім хораша нам жыць,
Калі асноўнае багацце
Ў ім мовай матчынай гучыць.
А змоўкне як матулі слова,
Нам так чагосьці нестае!
Дык памятай, што толькі мова
Нам застаецца ад яе.
16. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118021609998