Амаль нiхто на мове не гаворыць...
Амаль ніхто на мове не гаворыць
На беларускай, на дзяржаўнай, роднай…
І толькі творцы нешта яшчэ твораць
На выдуманай імі ці на годнай…
Таму і гром грыміць, нібы пагрозы,
Па-беларуску, ведаў каб народ,
Што Беларусі белыя бярозы
Не схіляцца ніколі ад нягод.
Перажывуць і тых, хто быў не з імі,
Калі ім так хацелася спяваць!
Усё мінецца, як мінаюць зімы…
Але ці зможам нацыяй мы стаць?
16. 02. 2018 г.
Заўвага аўтара: нацыя (ад лац. natio – племя, народ), сацыяльна-эканамічная і духоўная супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і самасвядомасцю, якая мае агульную мову…
Свидетельство о публикации №118021606141