2 Сустрэча з сябрам
Лашчаць сэрца гуллівыя хвалі.
Нечакана жыццё зноў звяло,
А здаецца, нібыта чакалі.
Боль дзявочых душэўных пакут
З тваёй плынню, Дняпро, я дзяліла...
Размаўляю з табой зноўку тут,
Бачыш, скроні жыццё пабяліла.
Я з павагай, з надзеяй да хваль,
Разам з радасццю сум спавядаю.
Толькі плынь не павернеш, нажаль, -
Як належнае лёс успрымаю.
На ўзбярэжжы стаю на зямлі
Басаног - увабраць сілы мушу.
Ідучы па жыццёвай раллі,
Я з радзімай зліцця не парушу.
Свидетельство о публикации №118021604103