Александр Коротаев. У памятника Рубцову в Вологде
і халодныя дзікія хвалі
Б'юцца так аб прычал,
што ўжо не прычаліць ніхто.
Як раней ты, маўчыш -
толькі ў бронзе -
Адкрыты і вольны,
Тое ж лісце і вецер
Калышуць тваё паліто.
Зоркі ціхія тут
сабіраюцца скрозь у сузор'і,
І абедзьве Мядзведзіцы
ночы не спяць.
Ды не можа ніхто
на кагосьці абрынуць
Адплату,
Бо ўжо рэкі і час
Не ўзбрыдзе
Паварочваць назад.
Не глядзі ты з нудой
на сваю валагодскую прыстань,
Прагудзяць параходы
І прасвішчуць усе цягнікі.
Ёсць надзея
ў пейзажы пустым
і імгліста-прачыстым,
Зорка ёсць сярод поля,
Што не здрадзіць ніколі табе.
Перевод на белорусский язык
Свидетельство о публикации №118021603056