Вугал хаты суседскай, за хатай асiннiк...

***
Вугал хаты суседскай, за хатай – асіннік.
А за ім, за дарогай – сцямнелы лясок.
І на ўскрайку дарогі – здзічэлы маліннік.
Над усім – толькі неба, як сіні пясок.

Ў небе хмара-гультайка насычана снегам.
Яна плаўна плыве і не сыпле свой снег.
І звініць цішыня, адгукаецца рэхам,
Дзе сабакі аддалены чуецца брэх.

15. 02. 2018 г.


Рецензии