Вытокi

Хто зблізку, можа, хто –  здалёку,
Жыцця нацёршы мазалі,
Часцей прыходзім да вытоку,
Да каранёў сваёй зямлі,
Дзе дрэва моцай радаводу
І духам тым трымае нас...
Дзе справы з думкай маюць згоду,
І не імкне так хутка час.
Не зарастае пустазеллем
Слоў штучных моўны агарод...
Спяваюць шчыра на вяселлях,
Віхурыць танцаў карагод...
Вось словы мамы лёгкім пёркам
Злятаюць зноў на вусны мне...
І дым радзімы надвячоркам
Духмяны ў роднай старане.
Загоіць тут паветра раны...
Бярозка голлем ахіне,
Як мама некалі, старанна,
Расінкі слёз маіх змахне...

Час патрабуе шпаркіх крокаў,
Дыктуе новы спіс умоў...
Усе сілкуемся з вытокаў,
І зноў спяшаемся дамоў.

15.02.2018  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
О, Боже мой!!! Как же красиво, трепетно, до боли знакомо!!! Как звучит родная речь!!! Огромное спасибо,Дяденька. С теплом и нежностью Зоя.

Зоя Помельникова   18.02.2018 23:31     Заявить о нарушении
Зоенька,дорогая,я рада,что душа Ваша откликнулась на вибрации родной речи,нашей такой домашней,мягкой,маминой...С неизменным теплом,

Ядвига Довнар   19.02.2018 13:15   Заявить о нарушении
Шаноуныя! А чаго Вы пераходзiце на чужую мову, маючы родную?

Станислав Шастак   28.05.2018 22:19   Заявить о нарушении
Я заўсёды стараюся адказваць на той мове, на якой да мяне звярнуліся, пры умове, калі валодаю мовай субяседніка.

Ядвига Довнар   28.05.2018 22:25   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.