У небе iмглiстым нiякiх хмурынак...

***
У небе імглістым ніякіх хмурынак,
А недзе над лесам блішчыць
Зімовае сонца, і пару хвілінак
Рой белых сняжынак ляціць.

А потым ізноў прасвятляецца неба,
І сонца імкнецца свяціць.
Прашу цябе, сонца, не трэба, не трэба
Са мной ні аб чым гаварыць.

Хачу памаўчаць у імгле гэтай дзіўнай,
Сняжынкі ў далоні лавіць
І мроіць і мроіць аб шчасці наіўным,
Каб толькі наіўна любіць.

15. 02. 2018 г.


Рецензии