Билли Коллинз. Созвездия. Рус. Бел
Ды, вунь там – Арыён,
тры страза на поясе
выразна размясціліся над гарызонтам.
Абярніцеся, і зможаце адрозніць
Двайнят, ясна бачных цяперашняй ноччу.
Як звычайна, двайняты ўзіраюцца ў космас.
Вось гэта сузор'е, ледзь вышэй на небасхіле –
Касіяпея на зорным троне,
калі не памыляюся.
А прама над галавой –
хіба гэта не Вірджынія Вулф,
што слізгае ўздоўж па рацэ Оуз
на сваім надзіманым каноэ?
Бачыце шыракаполы капялюш, а там –
абрыс паднятага вясла, з якога крапаюць зоркі?
CONSTELLATIONS
by Billy Collins
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118021501253