Билли Коллинз. Шнурок
у яго чатырох блакітных сценах,
як пад вадой, ад машынкі да піяніна,
ад стэлажа да канверта, які зваліўся на падлогу,
пакуль не заплыў у частку слоўніка на літару Ш,
і мой погляд не зваліўся на слова «шнурок».
Ніякае надкусанае печыва французскага раманіста
не магло б так хутка закінуць мяне
ў мінулае, то, дзе я, за варштатам, у лагеры каля
глыбокага возера ў Адірондакскіх гарах, вучуся,
як сплятаць доўгія стужкі з пластыка
ў тонкі шнурок, падарунак для маці.
Я ніколі не бачыў, каб хтосьці не тое што насіў,
але нават неяк выкарыстоўваў гэтыя шнуркі,
але гэта не спыняла мяне,
я старанна звіваў касічку са стужак,
пакуль нарэшце не сплёў
для мамы доўгі, чырвона-белы шнурок.
Яна падарыла мне жыццё і дала сваё малако,
а я падарыў ёй шнурок.
Яна ў пасцелі гэтулькіх маіх хвароб
падносіла лыжкі з лекамі да вуснаў,
астуджала кампрэсамі мой гарачкавы лоб,
а потым вывела на насычаннае паветрам святло,
і навучыла хадзіць і плаваць, а я,
у сваю чаргу, падарыў ёй шнурок.
Вось – тысячы страў, сказала яна,
вось адзежа і лепшая адукацыя.
А вось – твой шнурок, прамовіў я ў адказ,
я сам яго сплёў, амаль без дапамогі сталых.
Вось дыханне ў целе і сэрца мерны грук,
моцныя ногі, і косці, і зубы,
і два ясных вока, каб чытаць, прашаптала яна,
а вось, я сказаў, – вазьмі, – я ў лагеры сплёў шнурок.
А вось, жадаю ёй сказаць цяпер,
дарунак паменш, не збітая праўда, што
нельга адплаціць сваёй маці ніколі,
але горкае ўсведамленне таго, што калі
яна прыняла ад мяне гэты чырвона-белы шнурок,
я верыў, як можа верыць толькі дзіця,
што гэтай пустой і нікчэмнай рэчы, сплеценай
ад нуды, даволі, каб мы былі квіты.
THE LANYARD
Перевод на белорусский язык
Свидетельство о публикации №118021501244
Приходите, рад встрече.
С уважением,
Максим
Максим Троянович 19.02.2018 15:08 Заявить о нарушении