Из Хуана Рамона Хименеса. Верхом на Пегасе
Колькі ў небе фіялета
над сцежкай распырскаў вечар!
Увысь нясе Пегас паэта...
Колькі ў небе фіялета!
Дорыць рэчка пяшчоту брызу -
трысняговай вільгаці пах
у выглядзе свежай неспадзеўкі...
Дорыць рэчка пяшчоту брызу...
Увысь нясе Пегас паэта...
Колькі ў небе фіялета!
Заблудзілася, відаць, сэрца
ў салодкім паветры бальзама,
жадае ў бружмель апрануцца...
Заблудзілася, відаць, сэрца...
Увысь нясе Пегас паэта...
Колькі ў небе фіялета!
Бераг - у золаце заходу...
За апошнімі прамянямі
зоркі ўспыхнуць. Пахне мята...
Бераг - у золаце заходу...
Колькі ў небе фіялета
над сцежкай распырскаў вечар!
Увысь нясе Пегас паэта...
Колькі ў небе фіялета!
Перевод на белорусский язык
Свидетельство о публикации №118021400962