Нашаму сыну Аляксандру
Надзея, радасць і трывога!
Самы чаканы ў доме госць
І падарунак нам ад Бога!
Ты думкі нашае палёт
І прадаўжэнне нашай мары,
Бо, дзякуй Богу, 30 год
Нясеш любві сыноўняй чары!
Ты нас падтрымліваў, як мог
І сам шукаў жыцця дарогу,
Але ж з усіх тваіх дарог
Спяшаў к бацькоўскаму парогу!
Ты нам унука дараваў,
Каб келіх шчасця наш быў поўны,
Каб цэлы век ты святкаваў
Дзень нараджэння твой чароўны!
Дай Бог, каб яшчэ сотню год
Ты жыў здаровы і багаты!
Віват, мой сын! За твой прыход
Я пью да дна бакал узняты!
Свидетельство о публикации №118021408737