Кроплi плауна ляцяць з ледзяшоу...
Кроплі плаўна ляцяць з ледзяшоў
І растуць ледзяшы ўжо на стрэхах.
Разумею, што дзень мой прайшоў.
Ледзяшы – гэта дня майго рэха.
Хутка скоціцца сонца за лес,
Над якім праплываюць хмурынкі.
Я гляджу на суседскі навес:
Ці то кропелькі там, ці слязінкі?
Яны падаюць зноў з ледзяшоў
Прама ў снег, што ляжыць пад навесам.
Мне шкада, што мой дзень адышоў
У бязмежную далеч за лесам.
14. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118021407191