Прыгрэла сонца зiмняе...

***
Прыгрэла сонца зімняе.
Плывуць аблокі ціха.
Смуга над белым інеем.
Ў душы неразбярыха.

Абшар спавіты роздумам.
Вакол – спакой сусвету.
Хаця з табой мы розныя,
Адным цяплом сагрэты.

Хай ад яго народзіцца
Ў душы тваёй усмешка,
Як хмарка-Багародзіца
Жытнёвага узмежка.

14. 02. 2018 г.


Рецензии