Пра да
Праўды-маткі не даб’ешся,
Як жыцьцё ёй не танаж,
Лепей йсьці на Кіеў пешшу,
Да Пячэры ля Дняпра.
Кашы з’есьці манастырскай
Не за ,,дзякуй’’ задарма,
Пажурбіць з долі расійскай
Ля Сталыпіна Пятра.
Заблукацца ў тых пячэрах,
Дзе сьвятла век не відаць,
Там дзе костак дух сатлелый,
Там дзе Мурамца труна.
Праўды-маткі не даб’ешся,
Ды не ў тым жыцьця віна,
Адзін клопат май ад сэрца:
Жыцьцю праўду аддаваць!
-11.02.18.
Свидетельство о публикации №118021401161