Пачуй мае крокi...

Пачуй мае крокі,
каханы.
Я зараз іду
да цябе.
Цемра навокал,
сьцюжа ў душы,
але я іду
дзеля каханьня
ўсім пакутам
насустрач.
Сэрца маё
абарвалася
болем,
згінула ў бездані
ночы.
Я-жанчына ў
чорным.
Тая,якая калісьці
агонь запаліўшы
попелам стала
ды толькі
зьнікнуць ня дала
пяшчоце.
Чорная ружа-
апошні мой
падарунак табе.


Рецензии