Страх
Холад перабірае ў пальчатках
сёньняшняе і ўчорашняе-
усё ад пачатку.
У шыбіну грукае дождж.
Чорная смага па ўсёй зямлі.
Гэта выродлівы смоўж
п"е не нап"ецца крыві.
Вецер пялёсткі зрывае
з васковых кветак.
Сьвечкай адзінай зьзяе
ў небе ветах.
Свидетельство о публикации №118021411073