У ап яняльным харастве...

***
У ап’яняльным харастве
Зімовай ласкі неўтаймоўнай
Заснулі елкі ў паласе,
Што пры дарозе. Свеціць поўня.

Здаецца мне, што ціхі сум
Пагоднай і пяшчотнай ночы
Суцішыў думак маіх тлум
І на жыццё адкрыў мне вочы.

Калі такое хараство,
Нібыта боства, сэрца грэе,
То прыйдзе і маё Раство
І ў вашых душах не сатлее.

13. 02. 2018 г.


Рецензии