Хулио Кортасар. Говорите, у вас три минуты
выпіў бутэлечку "божоле", каб зазірнуць у студню,
дзе нязграбна скача мядзведзіца - месяц,
і вось - вярнуўся дахаты,
і ў залацістым прыцемку здымаю з сябе, нібы пінжак, скуру
і занадта добра ведаю, як адзінокі буду
пасярод гэтага - самага шматлюднага ў свеце - горада.
Ты прабачыш мяне за гэтыя кныханні, калі пазнаеш:
тут холадна, кроплі дажджу валяцца ў кубак кавы
і волкасць на зацвілых лапках распаўзаецца паўсюль.
Прабачыш мяне, тым больш што ведаеш:
я думаю пра цябе ўвесь час,
я нібы заведзеная цацка, нібы дрыжыкі ліхаманкі
ці юродзівы, што гладзіць злоўленую галубку
і адчувае, як далікатна сплятаюцца пальцы і пёры.
Я веру: ты адчуваеш, што я адчуваю тваю прысутнасць,
ты сарвала, напэўна, тая ж самая кветка, што і я,
і цяпер ты вярнулася дахаты, так, гэта так, і мы ўжо не адзінокія,
мы ўжо - адзіная пушнінка, адзіны пялёстак.
Перевод на белорусский язык
Свидетельство о публикации №118021300055