Раптоуна упау на сад вiльготны змрок...
Раптоўна ўпаў на сад вільготны змрок,
Вячэрні змрок зімы маёй бясконцай –
Выпрабавальны тэрмін мой… Мой зрок
На крык сарок паглыбіўся ў аконца.
Чаго стракочаш? Што ты беражэш?
Аб чым ты падаеш сігнал трывогі?
Якую вестку зноў ты мне нясеш?
Якія ты прарочыш мне дарогі?
13. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118021310400