Напярэдаднi
Снег іскрыцца і блішчыць.
Нехта цягне ўгору санкі,
Нехта з горкі ўніз імчыць.
Нібы вуснамі кранае,
Лашчыць досвітак абшар.
І пяшчотай ахінае,
І надзеяй новых мар.
Ззяе сонейка над борам,
Завітае ў кожны кут.
Сцяражэ зямлю дазорам,
Каб жылося людзям тут.
Усміхаецца дзіцяці,
Добра як сярод сяброў.
А у хаце зранку маці,
Напячэ ужо бліноў.
Поўдзень зноў сагрэя стрэхі,
І заплачуць ледзяшы.
Нібы ў ворыве агрэхі,
Снега плямы на шашы.
Птушак гоман спазаранку,
І на весну ветрык дзьме.
Знаць пара здымаць вушанку,
І вясну страчаць і мне!
Свидетельство о публикации №118021310068