Мне сёння не спiцца, а цiхая ноч...
Мне сёння не спіцца, а ціхая ноч
Ляціць на ліхтарык сняжынкай.
Не зведаў бы шчасця ў жыцці я, апроч
Таго, што адзінай сцяжынкай
Мы крочым з табою праз роскаш гадоў
Ў каханні такім адмысловым.
Не трэба яму ні падатлівых слоў,
Ні нейкай чароўнае мовы.
Не трэба каханню ні срэбраных зор,
Ні поўні… Яны недарэчы!
Здаецца мне сёння, што пахне чабор,
Як колісь пры нашай сустрэчы.
13. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118021301004