Рабiнка
Вырасла рабіна,
Птушачак узімку
Частаваць павінна.
Ты расці, рабінка,
І квітней увесну.
Птушкі на галінках
Заспяваюць песні.
К восені заззяюць
Ягадкі-гарчынкі,
Упрыгожаць дрэўца
Кожную галінку.
А сняжок прысыпе -
Яшчэ лепей стане:
На бялюткім снезе
Яркае ўбранне.
Гронкі - быццам зоркі
Ззяюць і пылаюць,
Раптам на марозе
Мармеладам стануць.
Частаванне гэта -
Ежа для тых птушак,
Што чакаюць лета
У лясах і пушчах.
Беражыце, дзеці,
І шануйце дрэвы.
Весялей у свеце
Ад птушыных спеваў.
Зберажом прыроду -
Добра жыць мы будзем.
Гэта ўзнагарода
Беражлівым людзям:
Чыстае паветра,
Чыстая вадзіца,
Чыстыя палеткі,
Чыстая зямліца!
Свидетельство о публикации №118021207670