Стивен Крейн. Конфликты и люди
Ўсюды і заўсёды існуе такая з'ява як канфлікт,
А - следам - узнікае пачуццё прыналежнасці да
"нашых",
Потым мы складаем сабе карціну з розных плётак,
Потым мы трымаемся за сваіх,
Потым мы становімся патрыётамі,
Богадагодны грэх патрыятызму занявольвае нас.
Так паддамося ж гэтаму хлусліваму пачуццю,
Станем патрыётамі.
Затым нас ухваляюць практычныя людзі,
Якія тарабаняць у тысячы барабанаў.
Практычныя людзі, ды дапаможа нам Бог.
Іх крыкі настолькі гучныя, што прывялі да вайны,
Ах,
Яны былі баязліўцамі на тысячы палёў вайны,
І разрабаваны жаласны Нью-Ёрк - іх заслуга.
Яны ўпадаюць у лютасць пры выглядзе іспанца, гэтыя
людзі,
Якія распаўзаюцца як чарвякі яшчэ да таго, як ім
ставяць задачу.
Яны называюць рабамі і раздаюць міласціну тым, хто
значна
лепш іх.
Яны гуляюць у свабоду, гэтыя нью-йоркцы.
Але ўжо балюча шыкоўна яны апрануты, каб пратэставаць
супраць бессаромнасці
There exist the eternal fact of conflict
Перевод на белорусский язык
Свидетельство о публикации №118021201764