У снежным сонечным абшары...
У снежным сонечным абшары
Душа маркотная жыве,
Дзе сустракае дзён пажары
І песні сумныя пяе.
Праводзіць дні да ўскрайку лесу,
Тады вяртаецца дамоў.
Аднаактовую там п’есу
Сабою піша зноў і зноў.
А што ў фінале змрочнай п’есы?
Там снежны сонечны абшар
Ды поўня белая над лесам,
Што срэбны вывесіла шар.
11. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118021105404