Абдымi мяне, калi будзе зiма

Абдымi мяне, калi будзе зiма,
калi будуць хварэць мае думкi ў начы.
Калi на планеце я буду адна
i будуць гарэць мае словы i сны.

Абдымi мяне, калi будзе вайна.
Калi прыйдзе той самы апошнi час.
Калi зразумела ўсё i сава
больш нiчога не скажа пра нас.

Абдымi мяне, калi будзе сцяна
памiж нам стаяць, як помнiк "саўку".
Абдымi мяне, калi будзе хапаць
кахання, а веру знайду.

Я знайду для цябе той свет i цяпло,
што так неабходны ў гэтым жыццi.
Абдымi, ўсiм чорным хмарам на зло.
Абдымi, калi хочаш разам iсцi.

Абдымi мяне, калi прыйдзе вясна,
калi я ўбачу цюльпаны i цуд.
Калi ўсё будзе добра i будзе рука
твая з маёй тут.

ps. М.К.
11.02.18.


Рецензии