Iржавае голле бяроз...

***
Іржавае голле бяроз
З налётам чырвонага колеру
І цынк загусцелых нябёс
Нічым перадаць я не здолею.

Я словамі толькі магу
Жыцця размалёўваць палотны.
Разгледзець на снезе ў імглу
Блакітны ці сіні халодны.

Ці толькі паўсловам адчуць
Сцямнела-зялёныя гукі,
Калі вербалозіны гнуць
Свае ізумрудныя рукі.

Ці гукам адзначыць адным
Усю жаўцізну перазвонаў
Асенняй лістоты, ці  дым
У полымі золата клёнаў.

10. 02. 2018 г.


Рецензии