Ахутана снегам жыццё...

***
Ахутана снегам жыццё.
Засыпаны белым сцяжыны.
На іх недзе прэе лісцё…
Пра шчасце – мае успаміны.

Мой край дарагі, адпачні!
Бывай, мая жоўтая восень!
Па зімняй брыду цішыні
Да снегам замеценых сосен.

Нябёс выратоўны сугрэў
Снягамі ліецца на сосны…
Здаецца, зусім пастарэў,
Бо мама не вернецца ў вёсны…

Яны для яе – адгулі,
Дажджамі турбот адспявалі…
Па роднай гаротнай зямлі
Ўсё коцяцца снежныя хвалі…

Ахутана снегам жыццё,
Засыпаны шчасця сцяжыны…
Адчаю прыйшло пачуццё.
Пра маму – мае успаміны…

10. 02. 2018 г.


Рецензии