Вечарэе. У небе спее...

***
Вечарэе. Ў небе спее
Сонца стомленага шар.
Сіняватым снегам вее
Ў мройны сцішаны абшар.

І паветра бы гусцее
Перад вечарам… Маўчыш,
А на сэрцы сумна тлее
Ночы роспачная ціш.

09. 02. 2018 г.


Рецензии