А лес сiвы нiбыта укленчыу...

***
А лес сівы нібыта ўкленчыў
Перад мяцеліцаю белай…
Ён ноч стагнаў, жалобна енчыў,
Страсаючы шматочкі мелу
З халоднай вопраткі сваёй,
Узяты у палон зімой…
Яму здалося, што навечна
Прыйшла зіма, бо снег ляціць…
І слепіць так бесчалавечна,
Што ён укленчыў… і маўчыць.

09. 02. 2018 г.


Рецензии