***
Тым больш жыццё з мяне здымае стружку:
Была жана... Час спакусіў жану --
Стварыў сцэнарый, потым -- кінастужку.
Хацеў зламаць у целе вольны дух,
Спісаць усё на слабасць, самагубства...
Я разарваў малітваю той круг.
Цяпер у ім няма мяне. Там -- пуста.
Я сустракаю часта тых людзей,
Што страцілі душу на полі бітвы.
Іх д'ябал часу стрымана вядзе
Туды, дзе стынуць думкі без малітвы.
Каб зразумець той шлях, якім ідзем,
Нам трэба час, а часу трэба вера.
Без веры думка спыніцца ў хадзе:
Яна ўпадзе, ці пападзе у нерат.
А там -- грахі і жарсці правяць баль.
Ім трэба той, хто ласы да спакусы.
Нальюць віна, пасля -- павяжуць шаль,
Крывёю пафарбуюць шчокі, вусны...
Далёкім стане блізкі чалавек,
Бо на душы грахоў душэўных многа.
Яны цякуць, бы слёзы з-пад павек --
Гарыць агнём надзей былых дарога.
Свидетельство о публикации №118020904476