Iзноу мяцелiца густая...
Ізноў мяцеліца густая…
Ізноў бялюткі дзіўны снег
Сцяжынкі ў полі замятае.
Ізноў зіма бярэ разбег.
Атульваюць пяшчотай мары
І летуценнасці сувой,
Калі бязмежныя абшары
Віхурацца над галавой.
А як на сэрцы скрушна стане,
Не пакідай ружовых мар!
І скруха, як той снег, растане
І сонца выгляне з-за хмар.
08. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118020809212