***

Я не бачыў крыжа Еўфрасінні.
Не лавіў рукамі рыбу ў Менцы.
Шлях з вараг у грэкі не асілеў, --
Бо на ім паўстаў вайны Асвенцым.

Вынішчалі там душу і цела,
Катавалі тых, хто мог змагацца.
Ад пакутаў неба вар'яцела,
Шар зямны ад болю стаў вагацца.

Я не чуў, як плачуць Курапаты,
Стогне лес душою чалавечай.
На шляху маім паўсталі каты --
Покрывам для іх стаў цёмны вечар.

І цяпер, калі мне спаць трывожна,
Зоркі мне шапочуць вершы ў ночы:
Божа, веры дай усім, хто можа
Паглядзець Табе адкрыта ў вочы.

Сілы дай, святая Еўфрасіння,
Тым, хто ў часе стомленым маліўся,
Каб народны дух у небе сінім
Крыжам Богшы страчаным адбіўся.


Рецензии