Белы снег мяце над полем...
Белы снег мяце над полем…
Снегу белага сваволя –
Для душы маёй патоля.
Беззаганнасць фарбы белай –
Нібы дзіўная спакуса
Для душы маёй нясмелай,
Нібы ўпэўненасць Ісуса
Ці ўваскрэсенне душы…
Дар разважлівай глушы –
Цнотны снег над белым полем…
Ён няўрымсліва-гарачы
Ўсё ляціць, ляціць… і плача
Нада мной у чыстым полі
Ў беззаганнасці сваволі…
08. 02. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118020805387