Выпадковая сустрэча...

***
Выпадковая сустрэча,
Неспадзеўная любоў...
У нямы няўцямны вечар
Ненаўмыснасць маіх слоў.

Нечаканасць і раптоўнасць,
Непрадбачанасць жыцця…
Я табой яго напоўніў,
Глыбінёю пачуцця.

Усвядомлена акрэсліў
Слыхам, зрокам і душой,
Што надзею ў сэрцы песціў
На сустрэчу я з табой.

Ці сумесная наўмыснасць
Думак, мар, жаданняў, слоў?
Бо сягоння рэчаіснасць –
Неспадзеўная любоў.

07 - 08. 02. 2018 г.


Рецензии