Снег блакiтны, неба сiняе...

***
Снег блакітны, неба сіняе,
І ад хаты – сіні цень.
Асляпляльным срэбным інеем
Нас вітае зімні дзень.

Там у далечы, сінеючы,
Коціць хвалі сіні дым,
І маўчыць, у сіні млеючы,
Лес на ўзгорку на крутым.

І душа плыве з сінечаю,
Хоча вырвацца ў блакіт,
Дзе ўзыходзіць месяц вечарам
Над грамадкаю ракіт…

07. 02. 2018 г.


Рецензии