Из Лины Сальниковой. Дай мне имя. Рус. Бел
усе гэтыя сігі,
гламуры,
кутюры,
чіксы.
Усе каралі Шанеля,
панэляў,
дыска.
Дай мне застацца звычайнай, простай і чыстай.
Дай мне застацца адмысловай, сваёй пароды
сярод мальцоў на раёне, папсы і гатовы.
Сярод андэграўнду, хіпстераў і задротаў
дай мне простае імя да пытання "хто ты?"
Я не багіня, не львіца і не прынцэса -
проста шукаю сваю ролю з кахання да працэсу.
Дай мне знайсці сябе ў рытмах, бітах і схемах
не клемай, не выццём, не збоем чужой сістэмы.
У свеце паэтаў, пайетак, мемасаў кісак
(канчатковыя падборкі, але бясконцы спіс)
дай мне не згубіцца ў натоўпе з іншымі.
Стаць сабой.
Быць сабой.
Дай, каб іх чорт узяў, мне імя.
Перевёл на белорусский язык Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118020701763