Сягоння днём звiнелi капяжы...

***
Сягоння днём звінелі капяжы,
Хаця далёка лютаму да лета.
І зноў стаяў адзін я на мяжы
Будзённых дзён і вечнасці паэта.

А дзень, як дзень: такі будзённы дзень,
Пражыты без натхнення, без надзеі.
Тут капяжы, а там – халодны цень,
Тут сонца, а там лютыя завеі.

І ён прайшоў, той дзень, дзе капяжы,
І больш ужо не вернецца ніколі…
Такі ўжо лёс: стаяць мне на мяжы
Звычайных дзён і незвычайнай долі.

06. 02. 2018 г.


Рецензии