Жак Превер. В мой дом
Але ці мая гэта хата ?
Не ведаю. Аднойчы
Зайшоў - нікога.
На белай сцяне
чырвоны перац
павоем.
Я доўга ў той хаце
Цябе чакаў.
Ніхто не прыйшоў -
я ўсё чакаў...
Я без справы сядзеў
Гэта значыць, быў без спраў,
Неяк раніцай крычаў
Як асёл,
З усёй сілы дзёр глотку
Як ён,
І злёгку палягчэла.
А потым,
пагуляў са ступнямі
(Калі ў хаце сядзіш
Толькі з імі)
Калі музыка,
Яны так слізгаюць
Без іх я не змог бы прайсці
Нават мілі
Быць звярынай
Часам
Казаць глупства
Часам
Нібы берасцянка
Сыходзіць з розуму
(Вясёлая берасцянка, калі весела
Сумная берасцянка, калі хмурна)
У маю хату ты прыйдзеш,
Але ведаю толькі адно,
Думаю толькі пра тое,
што калі ты прыйдзеш -
Ты скінеш адзежу
І голая станеш
З чырвоным ротам
Як чырвоны перац
На белай сцяне
А потым
Мы ляжам
у пасцелю
ўдваіх.
А пакуль...
У маю хату ты прыйдзеш,
Але ці мая гэта хата ?
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118020601312