***

На чаромсе гайдаецца дзень --
Свежы вецер кранае суквецці.
То саскочыць з галін на пляцень,
То засвішча ў куце ля павеці.

Вёска дыхае белай вясной --
Беліць дрэвы,саджае радыску.
Сонца хмары калыша вяслом
І запісвае думкі на дыску.


Рецензии