Да вялiкiх на вы не звяртаюцца...

***
           Міхасю Башлакову

Да вялікіх на “вы” не звяртаюцца.
У Айчыне адзін Ты такі.
Сёння многія ёй забаўляюцца,
А Паэзія – рэч на вякі.

Калі хібы душы праяўляюцца,
То і рыфма ніяк не кране.
А Табе, як нікому, здзіўляюцца.
Дай жа Бог, каб здзівіліся мне.

Да Цябе я заўсёды звяртаюся,
Калі вечар у далеч заве,
І калі я малюся і каюся,
І тады, калі сэрца пяе.

Твой радок так ад болю крывавіцца…
“Не ламайце каліны…” – крычыш.
Ад такога душа мая плавіцца…
І сумуе, калі Ты маўчыш.

Да вялікіх на “вы” не звяртаюцца.
Да Тваіх я імкнуся радкоў,
Калі словы мае нараджаюцца…
І калі не хапае мне слоў.

04. 02. 2018 г.


Рецензии