Па поплаве iшоу у школу...

***
Па поплаве ішоў у школу
Уздоўж алешніку густога.
Дзе выступ быў, цякла крыніца.
З яе там часта піў вадзіцу,
Калі са школы я вяртаўся.
З сабою маці скібку хлеба
Давала ў  “доўгую” дарогу.
Дарога сцежкаю была.
Праходзіў грэблю і да саду
Калгаснага ішоў угору.
Там бочка з газаю стаяла,
А Лісавета, прадаўшчыца,
Ў каністры газу налівала.
У школе толькі чай пілі мы
З пячэннем – за дзяржаўны кошт,
А скібкі хлеба не было ўжо:
Яе сабака забіраў,
Выцягваў у мяне з кішэні,
Калі па поплаве у школу
Ішоў і вершы я складаў
Пра Лісавету з бочкай газы,
Калгасны сад і пра крыніцу,
Якую бацька даглядаў…

І не змянілася нічога з тае пары,
Бо сніцца часта,
Як крочу ціхенька я ў школу
Уздоўж алешніку густога…

04. 02. 2018 г.


Рецензии