Вочы ясныя

Вочы ясныя,
Быццам дзень.
Кажуць мне маўчаць,
Як той пень.
Колькі зведала
Горкіх бед,
Каб знясла я іх
На той свет.
Пахавала каб,
Быццам скарб,
Каб ніхто не змог
Іх забраць,
Падарыць каму,
Ці купіць,
Каб ніхто не стаў
З імі жыць.

Пакладу я іх
У мяшок,
Павяжу на іх
Паясок.
У цёмным возеры
Ўтаплю,
Каб забыліся,
Дзе жыву.
Каб да хаты мне
Не ішлі,
Ды сябе мне больш
Не няслі.

Вочы ясныя,
Як тут быць?
Калі ў возеры,
Вас тапіць...


Рецензии