Келiх

Напоўніць келіх да краёў
І смакаваць тваё вяртанне...
І згубы боль... Расчараванне
Бездапаможнасцю сваёй.

Каторы год яно гарчыць
Густым настоем палыновым...
Ёсць што казаць - душа маўчыць
Апаўшым лісцейкам кляновым.

Не знік адбітак тых слядоў,
Што ліст зіхоткі затапталі...
Ды нізку змораных гадоў
Ружанцам вось у рукі ўклалі.

Сумесны келіх да краёў
У раўнавазе малітоўнай
Паспрабаваць бы зноў напоўніць
Цяпер пакорнасцю сваёй.

3.02.2018  Ядвіга Доўнар (Кур'яновіч)


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.