Дзень саступае ночы сваё месца...
Ёй на ахову справы аддае,
Якія развітацца не пасьпеўшы,
На золку зноў чакаць пачнуць мяне.
А справы гужам гоняць час і гоняць,
Ды час не пасьпяшае іх нічым
І не пакпіць іх: ,,Хопіць вас, даволі…’’,
Іх не спытае: ,,За вамі калі жыць?’’
-02.02.18.
Свидетельство о публикации №118020301425