Думки мае
Знайсці не магу з імі змовы:
То шэпчуць ціхутка, то просяць спяваць,
Скланяюць мяне да размовы.
Спяшаюцца месяц і неба абняць,
І куфар адкрыць таямнічы,
Ды коўдру брахні з плеч нявіннага зняць,
І выявіць здрады аблічча.
А думкі вядуць у нязведанны край,
Прыемных шукаюць здарэнняў,
І мне абяцаюць цудоўнейшы рай,
Без крыўд і ўсялякіх сумненняў.
Ды толькі я ведаю: гэта не так!
І цяжкасцей шмат у сусвеце...
А думкі мае, бы сапраўдны мастак,
Малююць жыццё на планеце.
01.02.2018 г.
Свидетельство о публикации №118020107171