Тчэцца коламi дарога...

***
Тчэцца коламі дарога,
Як ручнік бясконцы.
Пазіраюць ціха, строга
На мяне аконцы.

Пазіраюць і мільгаюць
Дрэвы, хаты, вёскі…
Узнікаюць, затухаюць
Ветру адгалоскі.

Тчэцца коламі дарога:
То грудок, то яма…
Запытаўся б, ды… нікога.
Дзе ты зараз, мама?

01. 02. 2018 г.


Рецензии