Никита Годованец. Соловей в примах. Рус. Бел
Тым далікатным пошчакам квітнеў,
Ён закахаўся ў Курачку, не дзеву,
Што з блізкага сяла і шчасце меў.
У гарачым сэрцы, поўнячы натхненнем,
Свет зіхацеў, падобна канфеці,
А Курачка ў амурным ачмурэнні
Паклікала ў куратнік перайсці...
- Не раю я! – Шпак паўтарае запар,
Паліч яе ў гай пад наш вянок,
Дзе, як зялёны брыг, трапеча явар!
Не станавіся да яе, браток!
Павер, табе не варта флірту дзеля
Кідаць выгоду смакаўніцы, мірта,
Дзе ў ззянні месяцовым ночка-фея,
І пахне сенам у лузе сцірта.
Бо не абвык ты да жыцця запёртым,
І лётаць, і спяваць там проста немагчыма..
Там недзе жыць, а дзе займацца спортам?.
А Салавей усё цёхкае:- У куратнік! – Там, Айчына!
Той ночы першай, вестку вам адкрыю,
Звінеў спявак пра неба, пра вячоркі,
Пра шчасце ў жыцці, пра сваю мрыю,
Трохі сутульваючы крылы горка.
Другая ноч была ўжо не тая:
Знікала звонкасць, мроі пацямнелі,
Дзе палкасць ,дзе ўпэўненасць святая,
Ды ўжо яго і слухаць не хацелі.
Рулады ліць задуха замінала…
На трэцюю ноч хрыпеў ён,забываўся,
Правоў мужчынскіх проста не хапала,
І толькі сутаргава, бледны, заікаўся.
Раптам зваліўся, ціха прапішчаўшы…
А Курачка свой нораў не хавае,
Какетнічае, гучна ўсім пачаўшы:
Чакала у ім талент, – не хапае!
Неадпаведны ён і бесталковы,
Як шэранькі, нікчэмны верабей!.
Каб Салавей уваскрэс,
пачуйшы словы,
Ён пырхнуў бы шпарчэй у лес ,
І не шукаў у куратніку і шчасця, і надзей.
Перевод на белорусский язык Максима Троянович
Свидетельство о публикации №118013100066